1.2 Як падаць артыкул

Любыя пытанні па часопісе можна задаць па тэлефоне ці пошце.

Кантактная асоба - Няхай Тацяна Міхайлаўна.

Каб. А314; тэл. 2894515; ун. тэл. 515. Пошта vestnik@mslu.by.


ПАЛАЖЭННЕ ПРА ПЕРЫЯДЫЧНАЕ ВЫДАННЕ «ВЕСНІК МДЛУ»


УЗОР АФАРМЛЕННЯ АРТЫКУЛА


УНІФІКАВАНАЕ НАПІСАННЕ ІМЁНАЎ І ЗВАННЯЎ


АРТЫКУЛЫ ПУБЛІКУЮЦЦА БЯСПЛАТНА

Універсітэт нясе ўсе выдаткі па вытворчасці і выпуску часопіса

«Веснік МДЛУ». За публікацыю артыкулаў плата з аўтараў не спаганяецца.

Рэцэнзаванне не аплачваецца.


ДАКУМЕНТЫ, ШТО ПРАДСТАЎЛЯЮЦЦА Ў АДДЗЕЛ

Да артыкула прыкладаюцца:

  • дзве рэцэнзіі (унутраная і знешняя);
  • Ліцэнзійны дагавор, падпісаны паміж аўтарам(і) і ўніверсітэтам.

У артыкул уваходзяць:

  • УДК;
  • анатацыя на рускай/беларускай і англійскай мовах (да 10 радкоў);
  • сведкі пра аўтара (поўнае імя на рускай/беларускай і англійскай мовах (як у пашпарце), вучоная ступень, пасада, месца працы, кантактная пошта і тэлефон).

ЛІЦЭНЗІЙНЫЯ ДАГАВОРЫ

ЛІЦЭНЗІЙНЫ ДАГАВОР (АДЗІН АЎТАР)

ЛІЦЭНЗІЙНЫ ДАГАВОР (НЕКАЛЬКІ АЎТАРАЎ)

Пры прадстаўленні артыкула ў рэдакцыю просім загадзя прыносіць два экзэмпляры раздрукаванага і запоўненага аўтарам(амі) дагавора. Пасля падпісання экзэмпляр аўтара(аў) захоўваецца да запатрабавання. Пры падпісанні дагавора ў рэдакцыі просім мець пры сабе пашпарт, бо неабходна ўпісваць пашпартныя даныя.

Ліцэнзійны дагавор дае ўніверсітэту простую (невыключную) ліцэнзію на ўзнаўленне артыкула як часткі часопіса «Веснік МДЛУ» у друкаваным і электронным выглядзе (у тым ліку ў інтэрнэце). Падрабязней гл. п. 2.3 дагавора.


ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ПРЫНЯЦЦЕ АРТЫКУЛА

Рашэнні па артыкулах паведамляюцца па электроннай пошце, прадстаўленай аўтарам у звестках.


ДАПУШЧАЛЬНЫ АБ'ЁМ АРТЫКУЛА

Аб'ём артыкула павінен складаць не менш як 0,35 аўт. л. (14 000 сімвалаў з прабеламі), але не больш за 0,6 аўт. л. (24 000 сімвалаў з прабеламі).

This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website