2.2 Як падаць рукапіс

Любыя пытанні па выданні можна задаць па тэлефоне ці пошце.

Кантактная асоба - -//-.

Каб. А314, тэл. 2894515; вн. тэл. 515. Пошта edit@mslu.by.


ПАЛАЖЭННЕ АБ РЭДАКЦЫЙНА-ВЫДАВЕЦКІМ САВЕЦЕ МДЛУ


ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ РУКАПІСАЎ


Рукапіс прадстаўляецца ў рэдакцыйна-выдавецкі аддзел (каб. А314) з пералікам дакументаў, апісаным ніжэй. Далей ён праходзіць Рэдакцыйна-выдавецкі савет. Ухваленыя рукапісы паступаюць у чаргу на працу.
Просім аўтараў вучэбных выданняў прадстаўляць рукапісы на Рэдакцыйна-выдавецкі савет адразу з дакументамі на грыф (спасылка), бо без грыфа яно не можа быць выдадзена.

ДАКУМЕНТЫ, ШТО ПРАДСТАЎЛЯЮЦЦА Ў АДДЗЕЛ

Рукапіс прадстаўляецца вычытаным і завізаваным аўтарам (аўтарамі). Разам з рукапісам прадстаўляюцца:

  • выпіска з пратакола пасяджэння кафедры аб узгадненні кандыдатур рэцэнзентаў рукапісу;
  • выпіска з пратакола пасяджэння кафедры з рэкамендацыяй рукапісу да выдання;
  • дзве рэцэнзіі, знешняя і ўнутраная, завераныя подпісамі і змацаваныя пячаткамі;
  • звесткі пра аўтара (аўтараў): поўныя прозвішча, імя і імя па бацьку з указаннем кантактных тэлефонаў, адрасоў электроннай пошты.

МОЖНА ПРЫСУТНІЧАЦЬ НА РАЗГЛЯДАННІ РУКАПІСА

Рэдакцыйна-выдавецкі савет ухваляе прысутнасць аўтараў, каб забяспечыць максімальную празрыстасць пасяджэння. Пра месца і час правядзення савета аўтараў паведамляе па пошце рэдакцыйна-выдавецкі аддзел.


ЛІЦЭНЗІЙНЫ ДАГАВОР

ЛІЦЭНЗІЙНЫ ДАГАВОР (АДЗІН АЎТАР)
ЛІЦЭНЗІЙНЫ ДАГАВОР (НЕКАЛЬКІ АЎТАРАЎ)

Ліцэнзійныя дагаворы заключаюцца паміж аўтарамі рукапісаў, ухваленых да выдання Рэдакцыйна-выдавецкім саветам, і ўніверсітэтам. Ліцэнзійны дагавор дае ўніверсітэту простую (невыключную) ліцэнзію на ўзнаўленне рукапісу ў друкаваным і электронным выглядзе (у тым ліку ў інтэрнэце). Падрабязней гл. п. 2.3 дагавора.

Пры прадстаўленні рукапіса ў рэдакцыю просім загадзя прыносіць два экзэмпляры раздрукаванана і запоўненага аўтарам(амі) дагавора. Пасля падпісання экзэмпляр аўтара(аў) захоўваецца да запатрабавання. Пры падпісанні дагавора ў рэдакцыі просім мець пры сабе пашпарт, бо неабходна ўпісваць пашпартныя даныя.


ОПЦЫІ НА ВЫБАР

  1. Аўтарская рэдакцыя / з рэдагаваннем. Адказнасць за якасць зместу застаецца за аўтарам. Выданне з рэдагаваннем праходзіць праз рэдакцыю, што патрабуе некалькі больш часу, аднак дазваляе вычытаць тэкст і зрабіць яго яшчэ лепшым, праверыць унутрыкніжныя спасылкі і агульную структуру выдання.
  2. Папяровы / электронны выгляд. Аўтар можа выказаць пажаданне выдаць кнігу толькі ў папяровым, толькі ў электронным ці абодвух відах. Па змаўчанні ўсе выданні рэкамендуюцца Рэдакцыйна-выдавецкім саветам дв размяшчэння ў Электроннай бібліятэцы МДЛУ (спасылка).
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website