1.1 Пра часопіс

I. СЕРЫЯ 1. ФІЛАЛОГІЯ


У 1996 годзе ва ўніверсітэце пачаў выдавацца навукова-тэарэтычны часопіс «Веснік МДЛУ». У першай серыі публікуюцца вынікі навуковых даследаванняў выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў універсітэта і іншых устаноў вышэйшай адукацыі рэспублікі па праблемах агульнага і тыпалагічнага мовазнаўства, раманскага і германскага мовазнаўства, славянскіх моў, прыкладной лінгвістыкі, літаратуразнаўства і інш.
Выходзіць у лютым, красавіку, чэрвені, жніўні, кастрычніку, снежні. Шэсць разоў у год.

II. СЕРЫЯ 2. ПЕДАГОГІКА, ПСІХАЛОГІЯ,

МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ ЗАМЕЖНЫХ МОЎ


У 1999 годзе была заснавана новая серыя часопіса, у якой асвятляюцца пытанні методыкі выкладання замежных моў, псіхалогіі навучання замежным мовам, праблемы педагогікі. Асноўны кантынгент аўтараў таксама складаюць навукоўцы МДЛУ.
Выходзіць у чэрвені і снежні. Два разы на год.

Абодва часопісы ўключаны Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй у пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.

III. СЕРЫЯ 3. ГІСТОРЫЯ, ФІЛАСОФІЯ, САЦЫЯЛОГІЯ, ЭКАНОМІКА, КУЛЬТУРАЛОГІЯ, ПАЛІТАЛОГІЯ

Была заснавана ў 1998 годзе. У ёй публікуюцца вынікі навуковых даследванняў шырокага спектру ў галіне гісторыі, філасофіі, сацыялогіі, эканомікі, культуралогіі і паліталогіі.
Выходзіць у чэрвені. Адзін раз за год.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website